У філіяле “Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка” адбыўся Дзень здароўя. Наведвальнікаў чакала сур’ёзная размова пра здароўе “Здароўе згубіш - новае не
купіш”. Дзеці
азнаёміліся з лекамі, вучыліся аказваць першую дапамогу пры параненнях, прынялі
ўдзел у фізмінутцы, адказвалі на пытанні віктарыны "Я здароўе берагу - сам сабе дапамагу".