8.04.2017г. Пазнавальны ўрок “Кнігі-нашы сябры”

У філіале “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў пазнавальны ўрок “Кнігі - нашы сябры”. Да ўвагі прысутных была прадастаўлена выстава, прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Разам з бібліятэкарам дзеці адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны. Самыя маленькія чытачы змаглі пагуляць з кніжкамі-цацкамі.