2.05.2017г. Урок інфармацыйнай культуры «Месца сустрэчы - краіна цудаў»

У філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшоў урок інфармацыйнай культуры «Месца сустрэчы - краіна цудаў», бібліятэкар правяла экскурсію па бібліятэцы і пазнаёміла маленькіх чытачоў з тэрмінамі «бібліятэка», «абанемент», «чытальная зала", "чытач", з кніжнымі выставамі, тэматычнымі паліцамі, картатэкамі, перыядычным друкам і з асноўнымі правіламі карыстання бібліятэкай. У канцы ўрока дзеці змаглі выбраць кнігу якая спадабалася, запісаць і ўзяць дадому.