27.05.2017г. Час гісторыі "Ёсць у памяці і боль, і ўдзячнасць"

У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў час гісторыі “Ёсць у памяці і боль, і ўдзячнасць”. На ім  дзеці даведаліся аб ветэранах "Другой сусветнай вайны" гісторыя якой, поўная прыкладамі чалавечай адвагі і самаахвярнасці, спачування і патрыятызму, стойкасці і мужнасці, нароўні з бяздзейнасцю і фанатызмам перад тварам генацыду, рабскай працы, голаду і хвароб.