У філіяле “Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок здароўя “Мы супраць
цыгарэт, наш выбар – спорт”. Бібліятэкар расказала аб тым, якія асноўныя рэчывы ўваходзяць у склад дыму, як тытунёвы дым дзейнічае на тыя ці іншыя органы чалавека, асабліва на падлеткаў, якія наступствы у
людзей, якія паляць. У ходзе
мерапрыемства было вызначана, што здароўе
- гэта галоўная каштоўнасць чалавека.