20.07.2017г. Гісторыка-краязнаўчы экскурс «Ураджэнцы Бераставіччыны ў сусветнай навуцы»

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага адбыўся гісторыка-краязнаўчы экскурс «Ураджэнцы Бераставіччыны ў сусветнай навуцы». Стаць удзельнікамі сустрэчы змаглі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама члены раённай ветэранскай арганізацыі. 

Супрацоўнікі бібліятэкі паклапаціліся пра тое, каб максімальна падрабязна і цікава пазнаёміць прысутных з гісторыяй жыцця і навуковай дзейнасцю выдатных землякоў. Асаблівая ўвага была нададзена Восіпу Міхайлавічу Кавалеўскаму, вядомаму вучонаму, ураджэнцу Вялікай Бераставіцы. Напрыканцы ўдзельнікі атрымалі магчымасць абмеркаваць пачутае, праясніць спрэчныя для сябе пытанні і нават падзяліцца адзін з адным ўласнымі ведамі па тэме.