У
філіяле “Малабераставіцкая інтэгрыраваная сельская бібліятэка” прайшла гульня-віктарына “Беларусам я завуся, сваім краем ганаруся!”. Наведвальнікі
адказвалі на пытанні, якія ахоплівалі: сімволіку Рэспублікі Беларусь, веды
геаграфіі краіны, яе прамысловасці, культуры, народнай творчасці, літаратуры і
гістарычных памятных месцаў. Удзельнікі паказвалі свае веды аб родным краі, знакамітых
людзях Бераставіччыны і яе ваколіцах.