7.07.2017г. Мы нашчадкі Купалы і Коласа

2017-й год азнаменаваны 135-гадовым юбілеем вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. На працягу года ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” дзейнічае кніжная выстава: “Мы нашчадкі Купалы і Коласа”. Бібліятэкар азнаёмілі дзяцей з літаратурай, якая прадстаўлена на кніжнай выставе, правяла бібліяграфічны агляд гэтай літаратуры. Затым праслухалі аўдыёкнігу вершаў Я. Купалы  ў выкананні Валеры Шушкевіча.