7.07.2017г. Віктарына "Дыяменты беларускага пісьменства"

Каб аб’яднаць аматараў роднай беларускай мовы, знаўцаў і прыхільнікаў творчасці Янкі Купалы, філіял “Малабераставіцкая інтэгрыраваная сельская бібліятэка” прапанаваў ўсім жадаючым прыняць удзел у віктарыне ведаў па жыцці і творчасці паэта. На сустрэчы наведвальнікі азнаёміліся з кніжнай выставай “Дыяменты беларускага пісьменства”, адказвалі на пытанні віктарыны, чыталі ўрыўкі з твораў Янкі Купалы.