Бібліятэкар філіяла
“Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла гутарку-ушанаванне “Мілая, любімая, самая прыгожая” у
Масалянскай яслі-сад-пач.школе. Гучалі самыя ветлівыя, ласкавыя і добрыя словы
аб матуле ад дзетак. Мерапрыемства накіравана на выхаванне павагі і любові да
маці, паколькі чалавечнасць пачынаецца з бескарыснай і шчодрай любові маці да
свайго дзіцяці.