У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная
сельская бібліятэка” прайшоў дзень інфармацыі “Добраму сэрцу маці прысвячаецца”. Была прадстаўлена тэматычная выстава “Сэрца маці – невычэрпная крыніца цудаў”, каля
якой бібліятэкар распавяла звесткі з гісторыі святкавання Дня Маці ў розных
краінах, а наведвальнікі чыталі вершы пра шчырых матуль і бабуль.