У
філіяле «Канюхоўская
інтэграваная сельская бібліятэка» для школьнікаў 1-га і 2-га класаў прайшоў
урок інфармацыйнай культуры «У царстве
кніжным апынуцца, ды каб там не заблукаць». Падчас мерапрыемства
бібліятэкар расказала прысутным аб доме, у якім сабраны ўсе даведнікі па жыцці.
Гэты дзіўны дом называецца «бібліятэка». Дзеці даведаліся як знайсці патрэбную кнігу, як доўга
можна трымаць яе ў сябе дома, што такое фармуляр чытача?