У філіяле “Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка” да Сусветнага дня аховы жывёл прайшла класная
гадзіна “З любоўю да жывёл”. Бібліятэкар
пазнаёміла вучняў з гісторыяй узнікнення Сусветнага дня аховы жывёл і значэннем
гэтага дня. Дзеці пабывалі ў віртуальным падарожжы па запаведніках і нацыянальных
парках Беларусі, чыталі творы і вершы пра жывёл, адгадвалі загадкі, прынялі
ўдзел у гульні “Намалюй жывёлу”. Для
ўвагі наведвальнікаў была прадстаўлена выстава-заклік “Мы ў адказе за тых, каго прыручылі”.