У філіяле “Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка” было праведзена чарговае пасяджэнне
аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці”, прысвечанае Дню пажылога чалавека “Узрост,
гэта - ей богу памылка, калі малады душою чалавек”. Удзельнікі згуртаваліся
разам, каб адпачыць ад паўсядзённых клопатаў і праблем, падарыць сабе прыемныя
хвіліны свята і атрымаць зарад добрага настрою на ўсю восень.