У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла
класная гадзіна “Я чалавек! І я маю правы!”. Бібліятэкар распавяла наведвальнікам
пра Усеагульную дэкларацыю праў чалавека і Канвенцыю пра правы дзіцяці. Напрыканцы была праведзена гульня “Пра
правы і жартам, і сур'ёзна”. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні пра свае правы
і абавязкі.