Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская
бібліятэка» правяла чарговую сустрэчу аматарскага гуртка «Чамучкі». Тэма сустрэчы «Ты народжаны для жыцця і дабра».
Падчас мерапрыемства, дзеці пазнаеміліся з паняццямі - «закон», «абавязак»,
«права», «зло», «дабро». У гульнявой форме дзеці вучыліся разумець свае
абавязкі перад бацькамі і сябрамі. У канцы сустрэчы бібліятэкар расказала казку
Л. Н. Талстога «Вавёрка і воўк» і ўсе разам зрабілі выснову, што добраму чалавеку
жывецца весялей, чым злому.