У філіяле “Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гутарка “ВІЧ /СНІД – гэта
сур’ёзна”. Бібліятэкар распавяла пра СНІД, як засцерагчы сябе ад ВІЧ/СНІДу,
пра шляхі перадачы віруса і метады дыягностыкі. Пасля інфармацыйнага блока
настаўнік Мышко Рыгор Уладзіміравіч
правёў тэставанне, каб выявіць узровень інфармаванасці пра ВІЧ/СНІД. З
удзельнікамі была праведзена гульня "Святлафор" і практыкаванне
"Крокі". Напрыканцы мерапрыемства ўсім былі ўручаны буклеты
"Папулярна пра ВІЧ/СНІД".