Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная
сельская бібліятэка»
арганізавала ў мясцовым дзіцячым садку справаздачную фотавыставу аб рабоце
праекта
«Усмешка і смех карысны для ўсіх!». Мамы і таты, бабулі і дзядулі змаглі
наглядна пазнаёміцца з праведзенай працай і пераканацца, што ўсе дзеці вельмі любяць кнігі і з задавальненнем
іх чытаюць.