15.02.2018г. Гадзіна памяці “Салдаты Афганскай вайны”


  Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі для навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя гадзіну памяці “Салдаты Афганскай вайны”. Бібліятэкар коратка пазнаёміла дзяцей з гістарычнымі падзеямі вайны ў Афганістане, расказала аб тым, як мужна і прафесіянальна выконвалі свой воінскі абавязак нашы салдаты, як у вельмі цяжкіх умовах праяўлялі мужнасць і стойкасць. На імпрэзу запрасілі ветэрана вайны ў Афганістане, жыхара Вялікай Бераставіцы Сяргея Гладкага, які падзяліўся сваімі ўспамінамі аб той жорсткай вайне, расказаў аб сваіх баявых узнагародах і адказаў на пытанні дзяцей. На завяршэнне мерапрыемства ўсе прысутныя пазнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выставе “Вайна ў Афганістане” і паглядзелі дакументальны фільм “Афганістан”.