![](https://blogger.googleusercontent.com/img/b/R29vZ2xl/AVvXsEgYVoYuiMWjDhq5qiplwK48djMA4wQkd7_vy_leKgOqhBnf4N1nE0P7fzpkt1507AQOmH7INoRAgOnZ9_tsescrwklL2VfToMscffuUM2__5csRXk_VHFR0C-xbTfXoBB0jrDPtiARca5W2/s200/image-0-02-04-c17595b1933bfe6c045e09cc6bfe8ded878b31325583f348023680b37e10510c-V+%25281%2529.jpg)
Урок памяці «Час сыходзіць і з намі застаецца памяць: Афганістан» прайшоў у філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка». Бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з гістарычнымі падзеямі вайны ў Афганістане, распавяла аб тым, як мужна і прафесійна выконвалі свой доўг нашы салдаты, як у складаных умовах праяўлялі мужнасць, стойкасць, захоўвалі вернасць. Падчас мерапрыемства прысутныя пазнаёмілися з кнігай «Памяць» у якой можна знайсці імёны тых, хто загінуў у Афганістане. Напрыканцы мерапрыемства ўсе прысутныя паглядзелі дакументальны фільм «15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў».