З мэтай распаўсюджвання інфармацыі аб выбарчай кампаніі ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” аформлены тэматычныя папкі і кніжная выстава “Зрабіць выбар – наш доўг і наша права”. Значная ўвага надаецца рабоце з моладдзю і асабліва з тымі, хто ўпершыню будзе прымаць удзел у выбарах. Для іх на працягу дня быў праведзены прававы лікбез “Я галасую ўпершыню”. А ўвесь наступны тыдзень перад выбарамі будзе працаваць агіткампанія “Галасуйеце за свайго кандыдата”.