У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшло краязнаўчае падарожжа «Ты адзіны ў мяне, мой куточак зямлі!». Падчас падарожжа юныя чытачы пазнаёміліся з гісторыяй і гістарычнымі мясцінамі Бераставіцкага раёна. У канцы мерапрыемства школьнікі паглядзелі дакументальны фільм «Бераставіца» і падзяліліся сваімі ўражаннямі.