У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства
прысвечанае Сусветнаму дню вады. Наведвальнікі прагледзелі развіваючы
мультфільм “Кругаварот вады ў прыродзе”, адказалі на пытанні віктарыны,
разгадвалі загадкі, разважалі аб тым, як трэба эканоміць ваду. Напрыканцы
сустрэчы дзеці разам з бібліятэкарам
зрабілі выснову, што вада – крыніца жыцця для ўсяго жывога.