21.02.2019г. Паэтычныя чытанні “На мове сэрца”

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам” у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшлі паэтычныя чытанні “На мове сэрца”, у якіх прынялі ўдзел работнікі бібліятэк раёна. Мерапрыемства было прысвечана творчасці гродзенскіх паэтаў.
З уступным словам выступіла намеснік дырэктара С.В.Станкевіч і пазнаёміла прысутных з гісторыяй заснавання Міжнароднага дня роднай мовы. Бібліятэкар чытальнай залы С.М. Гладкая расказала аб творчых традыцыях і памкненнях песняроў Прынёмання і жыцёвых і творчых лёсах Людмілы Кебіч, Зоі Падліпскай, Таісы Трафімавай, Людмілы Шаўчэнка і іншых паэтаў Гродзенскага краю. У выкананні чытальнікаў прагучалі пранікнёная любоўная лірыка, насычаныя тонкім лірызмам пейзажныя вершы, тонкія псіхалагічныя паэтычныя творы гродзенскіх літаратараў.