22.02.2019г. Віктарына "Славім абаронцаў Айчыны"

Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла для сваіх юных чытачоў святочную віктарыну, прысвечаную Дню абаронцы Айчыны "Славім абаронцаў Айчыны". Падчас мерапрыемства бібліятэкар распавяла дзецям, з якімі гістарычнымі падзеямі звязана свята. У канцы мерапрыемства дзяўчынкі ўручылі хлапчукам святочныя дыпломы з пажаданнем вырасці адважнымі і ўстойлівымі абаронцамі нашай краіны.