15.03.2019г. Прававы навігатар "Закон адзін для кожнага"

Для старшакласнікаў бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла прававы навігатар "Закон адзін для кожнага". Падчас мерапрыемства школьнікам была паказана мультымедыйная прэзентацыя аб гісторыі Асноўнага Закона суверэннай беларускай дзяржавы і яго структуры. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар уручыла кожнаму ўдзельніку памятку з правамі і абавязкамі падлеткаў.