15.03.2019г. Урок права "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – наш арыенцір"

Да 25-годдзя з часу прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, прайшоў урок права "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – наш арыенцір". На мерапрыемстве дзеці даведаліся пра тое, што Канстытуцыя - гэта асноўны закон дзяржавы, у ім напісаны правілы, па якіх жывуць усе жыхары Беларусі. Урок быў праведзены ў форме гутаркі-дыялога аб нашай Радзіме - з дэманстрацыяй прэзентацыі аб Канстытуцыі, аб законах і аб правах грамадзян.