Тыдзень праваслаўнай кнігі


З 11 па 16 сакавіка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” праходзіў Тыдзень праваслаўнай кнігі. На працягу тыдня дзейнічала выстава–прагляд навінак Беларускага экзархата “Святло і сіла духоўнага слова”. Таксама прайшла бяседа – дыялог "Духоўная кніга – крыніца вялікай мудрасці" з настаяцелем храма протаіерэем Сяргеем Шэлестам. Падчас мерапрыемства айцец Сергій расказаў  пра жыццё і служэнне Іосіфа Сямашка, мітрапаліта Літоўскага і Віленскага (1798-1868). А для дзяцей прайшлі праваслаўныя чытанні "Дзецям аб дабрыні, сціпласці і нятолькі".