15.03.2019г. Акцыя сярод сталых людзей “Віншаванне ў кожны дом”

Бібліятэкары філіяла “Алекшыцкая сельская бібіліятэка” сумесна з філіялам па культурна- дасугавай дзейнасці аграгарадка Макараўцы правялі акцыю сярод сталых людзей “Віншаванне ў кожны дом”, прысвечаную 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з вучнямі ДУА "Макараўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад - сярэдняя школа" наведалі веску Сямёнаўка, дзе пражываюць адны пенсіянеры. Яны зайшлі да кожнага ў дом, павіншавалі са святам, пагутарылі з кожным з іх, дзеці рассказалі аб гісторыі ўзнікнення Дня Канстытуцыі ў Рэспубліцы Беларусь. На памяць аб сустрэчы ўручылі флажкі, зробленыя сваімі рукамі.