![](https://blogger.googleusercontent.com/img/b/R29vZ2xl/AVvXsEg5eT8Kt3VMtsAcBYrXdkMYE77LxfEP5QC5NbA_wOLeNxBM9Ee8kxJcIyxOJ3AVFjr-L6O9WQ2zO5HWzbaP58sphvNzAa5cqjDCqZH9p3PBhZFM5D9xosTFafadN2AeUbhh5PsyDPhrlD4/s200/20190426_134646.jpg)
Да Дня Чарнобыльскай трагедыі ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для малодшых школьнікаў была паказана мультымедыйная прэзентацыя “Трагедыя Чарнобыля”. Дзеці даведаліся пра трагічныя падзеі, якія адбыліся ў ноч 26 красавіка 1986 года - адбылася самая буйная тэхнагенная катастрофа за ўвесь час існавання чалавечай цывілізацыі. Вучні 5-6 класаў пазнаёміліся з кніжнай выставай “Чарнобыль у мастацкіх творах ”.