Прайшло 33 гады, а чорны дзень Чарнобыльскай трагедыі працягвае хваляваць людзей: і тых, каго ён зачапіў сваім нядобрым крылом. Гэты дзень не прайшоў бясследна, ён будзе заўсёды аб'ядноўваць ўсіх адным успамінам, смуткам, адной надзеяй. У філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" адбыўся ўрок ведаў "Вечнае рэха Чарнобыля». Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, што ядзерны выбух, які знішчыў 26 красавіка 1986 года Чарнобыльскую АЭС, звязаў народы многіх краін адной бядой. 4 гады больш за 800 тысяч чалавек будавалі выратавальны саркафаг і ажыццяўлялі дэзактывацыю зон небяспечнага радыяактыўнага заражэння. Усё пачутае кранула прысутных, прымусіла па-новаму паглядзець на свет.