20.06.2019г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Нехварэйка”


У філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Нехварэйка”. Былі разгледжаны пытанні па тэме “Звычкі ў нашым жыцці”: псіхалогія звычкі, роля звычак ў жыццядзейнасці чалавека наогул, як пазбавіцца ад дрэнных звычак, якую карысць даюць звычкі чалавеку. Завяршылася сустрэча праглядам мультыплікацыйнага роліка пра “Ох і Ах”, у якім вельмі яскрава паказана гледачу як звычкі ўплываюць на ўласнае жыццё чалавека.