19.06.2019г. Апытанне «Сумная праўда пра шкоду курэння»


У філіяле «Пагранічная сельская бібліятэка», у межах рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь супраць тытуню», прайшло апытанне «Сумная праўда пра шкоду курэння» з навучэнцамі 9-11 класаў.Абмяркоўвалася тэма курэння сярод падлеткаў, у цяперашні час яна досыць актуальная ва ўсім свеце. Прыйшлі да высновы, што курэнне з'яўляецца адной з найбольш распаўсюджаных і масавых звычак, якая наносіць страты, як здароўю асобнага чалавека, так і грамадству ў цэлым.