17.07.2019г. урок мужнасці “Загінуў пры вызваленні Малой Бераставіцы”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок мужнасці “Загінуў пры вызваленні Малой Бераставіцы”. На ўроку ўдзельнікі даведаліся пра баявы  шлях  250-ай  стралковай дывізіі, а таксама пра жыццё і баявы шлях Г.Н. Цітаішвілі. Прысутныя чыталі аб значных падзеях, якія адбываліся на тэрыторыі Бераставіччыны ў час Вялікай Айчыннай вайны і пазнаёміліся з хроніка-дакументальнай экспазіцыяй “Жывем і памятаем”, на якой была  прадстаўлена дакументальная і мастацкая літаратура, ілюстрацыі, артыкулы з часопісаў і газет  аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі і Бераставіцкага раёна.