У філіяле
“Малабераставіцкая інтэгрыраваная сельская бібліятэка” прайшла гульня-віктарына “На ўсіх адна планета, імя
якой — Зямля”. У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з
некаторымі артыкуламі закона “Аб ахове навакольнага асяроддзя”. Прысутныя
адказвалі на пытанні віктарыны: як трэба сябе паводзіць у лесе і на вадаёмах,
даведаліся пра лекавыя расліны, якія растуць вакол нас і якую карысць яны
прыносяць, разгадвалі загадкі аб прыродзе.