01.10.2019г. Акцыя-віншаванне “Агарнуць цяплом і ласкай”

Бібліятэкарам філіяла “Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка” была арганізавана акцыя-віншаванне “Агарнуць цяплом і ласкай” сярод жыхароў аг.Пархімаўцы і в. Даўбянкі, якая была прысвечана да Міжнароднага дня сталых людзей. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Мае гады – маё багацце”. Сталым людзям у якасці падарункаў былі ўручаны віншавальныя паштоўкі і букеты, у якіх сімвалічна адлюстраваліся нашы шчырыя пажаданні моцнага здароўя, даўгалецця і аптымізму.