01.10.2019г. Віншавальная акцыя «Восень у золаце пражытых гадоў»

1 кастрычніка, у Міжнародны дзень пажылых людзей, работнікі філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка» правялі віншавальную акцыю «Восень у золаце пражытых гадоў». Бібліятэкары наведалі  аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых і адзінокіх аг.Алекшыцы. Бібліятэкары павіншавалі пажылых людзей з іх святам і ўручылі на памяць віншавальныя паштоўкі з пажаданнямі здароўя, дабрабыту і даўгалецця. А каб палепшыць сумныя восеньскія вечары прапанавалі пачытаць перыядычныя выданні.