11.10.2019г. Святочны канцэрт, прысвечаны Дню маці

У філіяле па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Пагранічны прайшоў сумесны святочны канцэрт, прысвечаны Дню маці. З віншаваннямі выступілі старшыня сельскага Савета Козел І. І., настаяцель храма прэпадобнай Еўфрасінні Полацкай у аг. Пагранічны айцец Сергій, старшыня ветэранскай арганізацыі Шкулепа П. А. Супрацоўнікі бібліятэкі прынялі актыўны ўдзел у правядзенні мерапрыемства, а на пачатку святкавання правялі тэтамычную выставу-агляд да Дня маці “Цеплыня матуліных далоняў”, азнаёмілі прысутных з літаратурнымі навінкамі.