11.10.2019г. Пасяджэнне “Единственной маме на свете..”

Чарговае пасяджэнне ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” прайшло ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага пад назвай “Единственной маме на свете..” і было прысвечана Дню маці. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі і прадставілі ўвазе гасцей святочную музычна-забаўляльную праграму. Маладыя людзі актыўна ўдзельнічалі у конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, спявалі песні, прысвечаныя маці. Па традыцыі ў канцы сустрэчы ўсе прысутныя атрымалі невялікія святочныя сувеніры-паштоўкі для віншавання сваіх любімых мам.