25.10.2019г. Прэзентацыя кнігі Мікалая Пацэнкі “Доўгія вёрсты вайны”


У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя Кавалеўскага адбылася прэзентацыя кнігі Мікалая Пацэнкі “Доўгія вёрсты вайны”. Выхад кнігі прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі і Бераставіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На імпрэзу запрасілі навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя, супрацоўнікаў бібліятэк раёна і чытачоў раённай бібліятэкі.
З уступным словам выступіла супрацоўнік аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі І.К. Рожка і коратка пазнаёміла прысутных з творчай біяграфіяй аўтара кнігі, які адначасова з’яўляецца рэдактарам-укладальнікам раённай кнігі “Памяць”. За гэту працу ён быў удастоены прэзідэнцкай прэміі “За духоўнае адраджэнне”.  Мікалай Іванавіч Пацэнка расказаў прысутным аб рабоце над кнігай, адзначыў, гэта кніга – вынік калктыўнай працы многіх людзей: журналістаў “Бераставіцкай газеты”, работнікаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, музея Вавёркі і іншых, адказаў на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.   На прэзентацыі выступіла дырэктар раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага Т.Д. Марцішэвіч, якая выказала сваё меркаванне аб прачытанай кнізе.  Жыхары Вялікай Бераставіцы М.В. Маскальчук і Т.М. Якімовіч падзяліліся сваімі ўспамінамі і ўражаннямі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.