Бібліятэкар філіяла “Масалянская
інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей мясцовай школы правяла
пазнавальную гадзіну “Легенда пра Белавежскую пушчу” — да 610 - годдзя з часу
ўтварэння Нацыянальнага парка “Белавежская пушча”. Дзеці даведаліся, што са
старажытных часоў Белавежская пушча славіцца, як унікальны прыродны комплекс у
Ееўропе. З XIV ст. пушча была месцам, дзе палявалі польскія каралі, а з
канца XVIII ст. — царская сям’я. Вучні таксама пазнаёміліся з кніжнымі
выданнямі пра флору і фаўну Белавежскай пушчы.