19.11.2019г. Прававая гадзіна "Я - дзіця, я - чалавек"


У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла прававая гадзіна "Я - дзіця, я - чалавек", прысвечаная да Сусветнага дня правоў дзіцяці. Чытачоў знаёмілі ў гульнёвай форме з асноўнымі прававымі дакументамі: Дэкларацыяй правоў дзіцяці, Канвенцыяй ААН аб правах дзіцяці, Канстытуцыяй РБ. Так малодшыя школьнікі прынялі ўдзел у гульне-віктарыне “Права на імя”. Вучні замацавалі свае веды, адказаўшы на пытанні віктарыны “Літаратурныя героі маюць права”, з дапамогай інфарміны “Прававая азбука” пазнаёміліся з артыкуламі Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ходзе віктарыны “Правы літаратурных герояў у казках” быў вызначаны ў дзяцей узровень наяўных у іх ведаў пра свае правы. Была наладжана выстава-панарама “Мараль. Права. Прававая культура”.