01.11.2019г. Тэматычная выстава “Наш выбар – наш лёс”


На працягу тыдня падчас выбарчай кампаніі ў філіале “Алекшыцкая сельская бібліятэка” была арганізавана тэматычная выстава “Наш выбар – наш лёс”. На выставе былі прадстаўлены матэрыялы аб кандыдатах у дэпутаты, аб участках для галасавання па Гродзенская вобласці, інфармацыя аб рабоце выбарчых камісій. Для наведвальнікаў выставы бібліятэкары правялі інфармацыйны час “Будучае краіны залежыць ад цябе”.