26.11.2019г. Бібліятэчны ўрок "Па старонках кнігі "Памяць""

26 лістапада ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” быў праведзены бібліятэчны ўрок "Па старонках кнігі “Памяць”". Бібліятэкары сумесна з настаўніцай пачатковых класаў прапанавалі вучням цікавы экскурс у мінулае, пазнаёмілі з раздзеламі кнігі “Памяць”. Вучні з захапленнем знаходзілі знаёмыя мясціны і імёны сваіх землякоў, аб якіх паведамляецца ў кнізе. Дзеці падрыхтавалі паведамленні аб сваіх родных, чые імёны ўпісаны ў гісторыю Бераставіччыны.