На базе Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.
Кавалеўскага адбылося чарговае пасяджэнне ўдзельнікаў раённага праекта “Школа
лідэра”, які аб’ядноўвае актыўных і ініцыятыўных маладых людзей з розных
арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, якія валодаюць лідэрскімі
якасцямі, цвердым характарам, спецыялістаў, якія знаходзяцца ў рэзерве кадраў
на кіруючыя пасады.
Дырэктар раённай бібліятэкі правяла для маладых людзей
краязнаўчую экскурсію “Гісторыя Бераставіцы ў аб’ектыве часу”, падчас якой
пазнаёміла іх з фотавыставай “Фотаімгненні для нашчадкаў”, з гістарычнымі
асобамі на фотаздымках і імёнамі аўтараў фатаграфій Вялікай Бераставіцы пачатку
20 стагоддзя.