26.10.2019г. Урок інфармацыйнай культуры "Бібліятэка, кніжка, мы - разам верныя сябры"


Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла для школьнікаў пачатковых класаў ўрок інфармацыйнай культуры "Бібліятэка, кніжка, мы - разам верныя сябры". Падчас мерапрыемства дзеці распавялі пра сваі любімыя кнігі і ролі бібліятэкі ў іх жыцці. У канцы сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла сваіх чытачоў з новымі паступленнямі дзіцячых кніг.