04.12.2019г. Бліц - апытанне «Веды супраць страху»

Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» у ролі карэспандэнта радыёстанцыі «Бібліятэка.mail» правяла бліц -апытанне «Веды супраць страху» сярод школьнікаў 5-11 класаў. У ходзе апытання падлеткам задаваліся пытанні, звязаныя з веданнем аб сіндроме набытага імуннага дэфіцыту. Апытанне паказала, што большасць школьнікаў ведаюць, як зберагчы сябе ад заражэння СНІДам, але не хацелі б мець зносіны з віч інфіцыраванымі.