06.12.2019г. Размова-заклік “У жыцці нямала праблем, не дай СНІДу стаць адной з іх”


Тэме ВІЧ і СНІД у філіяле "Пархімаўская інтэграраваная сельская бібліятэка" была прысвечана размова-заклік “У жыцці нямала праблем, не дай СНІДу стаць адной з іх”. Увазе была прапанавана казка-гутарка “Дзецям пра СНІД”. Каб замацаваць веды, прысутныя адказвалі на пытанні. У якасці нагляднага матэрыялу дзецям былі прадстаўлены фота і відэа-ілюстрацыі. На прыканцы сустрэчы ўсе прысутныя атрымалі ў падарунак сувеніры, зробленыя сваімі рукамі: у вобразе зямнога шара, абвітага чырвонай лентачкай - сімвала барацьбы са СНІД.