10.12.2019г. Гадзіна прававых ведаў “Вандроўка ў краіну правоў і абавязкаў”

Бібліятэкары філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правялі гадзіну прававых ведаў “Вандроўка ў краіну правоў і абавязкаў” да Дня правоў чалавека. Удзельнікі ўзгадалі свае правы і абавязкі, якія прапісаны ў Канвенцыі і Дэкларацыі правоў дзіцяці.Да ўвагі прысутных была прапанавана прэзентацыя з прыкладамі сітуацый з вядомых казак у кантэксце правоў чалавека. Дзеці з задавальненнем абмяркоўвалі слайды і выказвалі свае меркаванні.