14.01.2020г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Ладачкі”


Падчас  зімовых святаў бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” разам з загадчыкам філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Масаляны арганізавалі каляднае пасяджэнне “Зімовае чараўніцтва” з удзелам аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Пачалося святочнае мерапрыемства з віншаванняў і пажаданняў. Усе ўдзельнікі апрануліся ў касцюмы, якія загадзя падрыхтавалі. Члены аб’яднання дружна спявалі калядныя песні і ўслаўлялі свята Ражства Хрыстова. У калядныя святы прынята рабіць добрыя справы, а галоўнае, што ўдзельнікі клуба Ладачкі” пачалі новы, 2020 год, цікавым і захапляльным мерапрыемствам, якое прынесла масу станоўчых эмоцый.